Актывісты супраць эканамічнага тэрору ўлад



Шэраг менскіх грамадскіх актывістаў, аб’яднаных у ініцыятыву “Крок да закону”, пачалі збор подпісаў пад заявай у дзяржаўныя і міжнародныя інстанцыі.

img_0185

“Нагодаю для гэтага сталі назапашаныя штрафы для грамадска-палітычных актывістаў”, – паведамляе адна з ініцыятарак збору подпісаў Вольга Мікалайчык:

Паводле нашых звестак, сёння амаль 150 тысяч даляраў за 2016 год судова-прававая сістэма Беларусі патрабуе ад беларускіх актывістаў за ўдзел у мірных мітынгах і пікетах. Больш за 577 пастаноў выпісана на аплату штрафаў беларускімі актывістамі. Гэта катастрофа, гэта правал міжнароднай палітыкі ў дачыненні да Беларусі.

Сярод ініцыятараў збору подпісаў – былы суддзя Канстытуцыйнага суда Міхаіл Пастухоў. “Фактычна дзяржава прымяняе эканамічны тэрор у дачыненні да грамадскіх актывістаў”, – зазначыў ён.

[Not a valid template]

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск