Актывісты заклікаюць на акцыю „Праспект нацыянальнага сцяга”
Шэраг грамадскіх арганізацыяў і ініцыятываў – Малады Фронт, Еўрапейская Беларусь і іншыя рыхтуюць акцыю „Праспект нацыянальнага сцяга”. Яна прымеркаваная да 25-годдзя зацвярджэння бел-чырвона-белага сцяга і герба „Пагоня” дзяржаўнымі сімваламі. А сама краіна тады ж стала называцца Рэспубліка Беларусь.
У сацыяльных сетках актыўна распаўсюджваецца інфармацыя пра святкаванне, з’явіліся таксама ўлёткі. Па словах актывіста Еўрапейскай Беларусі Яўгена Афнагеля, гэта вельмі значная дата, ня менш важная, чым дата абвяшчэння незалежнасці краіны:
– Пад гэтымі сімваламі Беларусь была незалежнай дзяржавай. Пад гэтымі сімваламі будавалася незалежная дзяржава. І патрыёты беларускія ўпэўнены, што гэтыя сімвалы зноў вернуцца і зноў стануць дзяржаўнымі сімваламі нашай краіны. 19-га верасня мы вырашылі правесці вулічную акцыю. Зміцер Дашкевіч, Павел Вінаградаў і я заклікаюць людзей адзначыць гэты дзень.
Яўген Афнагель нагадаў, что святкаване запланавана 19-га верасня а 19-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Актывісты заклікаюць прыходзіць на мерапрыемства з нацыянальнымі сцягамі ўсіх, для каго гэтая дата важная.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара