Актывісты збіраюць грошы на помнік Алесю Чаркашыну



3-га сакавіка роўна мінула роўна паўгода з дня смерці на Данбасе беларускага капелана Алеся Чаркашына. На сядзібе БНФ у Менску прайшоў дабрачынны вечар-рэквіем. Імпрэза ладзілася ў межах збору сродкаў на помнік загінуўшаму беларусу. Гаворыць арганізатар акцыі, палітык Павал Севярынец:

— Сёння будзем прэзентаваць праект помніка Алесю Чаркашыну і збіраць сродкі на ягонае ўсталяванне. Мы хочам гэта зрабіць да жніўня, да даты гібелі Алеся. Гэтыя грошы мы перадаём бацькам Алеся, ужо цяпер сабрана каля траціны сумы, патрэбнай на помнік.

«Спадзяюся, што ўдасца яшчэ правесці шэраг мерапрыемстваў, каб паспець сабраць у час адпаведную суму», — дадаў Севярынец. Удзел у мерапрыемстве ўзялі Зьміцер Вайцюшкеівч, Андрэй Мельнікаў, Генік Лойка, Алесь Пушкін ды іншыя. Збор сродкаў на ўсталяванне надмагільнага помніка Алесю Чаркашыну будзе доўжыцца да жніўня.

Таксама Павал Севярынец абвясціў пра стварэнне ў верасні адмысловай прэміі ў гонар Чаркашына. «Мы ўсур’ёз думаем пра мемарыялізацыю памяці Алеся Чаркашына ў гэтым годзе,» – гаворыць палітык: — Есць дыск, мы пачнём з помніка а як дасць Бог, дык будзе і прэмія імя Алеся Чаркашына. Гэтая ідэя абмяркоўвалася ў нас у партыі. Думаю, што на гадавіну смерці Алеся абавязкова штосьці яшчэ будзе і думаю гэту хутчэй за ўсё будзе прэмія ўчынку. Прынамсі мне, гэта бачыцца так.

«На бліжэйшых партыйных нарадах, спадзяюся, мы канчаткова вырашым гэтае пытанне фармату прэміі», – адзначыў Павал Севярынец. Загінуўшы пад час мінамётнага абстрэлу Алесь Чаркашын быў сябрам берасцейскай філіі БХД.

gi-18483-93010-big gi-18483-93011-big

Эскіз помніка

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: belsat.eu