Актывізаваліся браканьеры



За тыдзень Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету выявіла 18 парушэнняў рыбалоўства і палявання, якія трапляюць пад крымінальную адказнасць.

Асноўнае парушэнне пры рыбалоўстве – выкарыстанне сетак, – адзначае супрацоўнік інспекцыі Дзмітрый Багатыроў:

– Праблема ўся ў сетках. Усе спрабуюць лавіць сеткамі. Законна лавіць сеткамі лавіць могуць толькі індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы, ніяк не фізічныя асобы. Фізічныя асобы ў нас ловяць толькі па правілах для спартыўнага і аматарскага рыбалоўства. Сеткі забароненыя. Шкода там лічыцца па галовах, у залежнасці ад таго, колькі вылаўлена незаконна.

Што датычна палявання, то тут асноўныя парушэнні – адстрэл жывёл, на якіх дзейнічае забарона, выкарыстанне незарэгістраванай зброі ды забароненых паляўнічых прылад.

Беларускае Радыё Рацыя