Акупацыя — так выглядае Берасце сёння



Акупацыя — так выглядае Берасце сёння, 11 жніўня.

Пра гэта ў сацыяльных сетках паведамляюць мясцовыя жыхары, якія маюць доступ да інтэрнэта:

З 18 гадзіны горад акупаваны сілавікамі і ваеннымі. Сцягнуты АМАП, што стаіць на перакрыжаваннях цэнтральных вуліц і ў дварах. Месца збору пратэстоўцаў было змененае, яны больш не канцэнтруюцца ў цэнтры, а калі і выходзяць, то пакуль малымі групамі.

Прыкладна з 17-ай гадзіны зачыненыя ўсе крамы і кафетэрыі. Людзей на вуліцах няма. Перакрыты таксама рух транспарту ў цэнтральнай частцы гораду.

У мінакоў могуць праводзіць вобшук. Фатаграфаванне і здымка відэа пад забаронай — за гэта прымяняецца гвалт ад АМАП або людзей, што пераапранутыя ў ваенную форму з зброяй падобнай да агнястрэльнай.

Вядома пра брутальнае затрыманне журналіста Тут бай Станіслава Коршунава. Месца знаходжання не ўдакладняецца. Выпадковыя сведкі фіксуюць перасоўванне АМАП на аўто, што прызначаныя для хуткай дапамогі.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце