Алег Агееў: Ад „зачысткі” грамадзянскай супольнасці ў Беларусі прайграюць усе
Пераслед грамадзянскай супольнасці і СМІ ў Беларусі носіць выключна палітычны характар.
На пытанне „Хто выйграе ад разгрому грамадзянскай супольнасці ў Беларусі?” адказаў намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў:
– Я мяркую, што гэта можна ахарактарызаваць, як насамрэч вайну дзяржавы з грамадзянскай супольнасцю. Парадокс яе напэўна ў тым, што менавіта гэтыя прадстаўнікі дзяржавы падчас сваіх электаральных кампаній і заяўлялі пра адметнасці беларускай мадэлі, пра тое, што няма вайны. Насамрэч вайна пачалася і судзячы па рыторыцы прадстаўнікоў спецслужбаў, менавіта як вядзенне вайсковых дзеянняў яны ацэньваюць, у іх тэрміналогіі, зачыстку грамадзянскага сектару.
На думку Алега Агеева, пратэстная актыўнасць у Беларусі не знікла. Агульная незадаволенасць грамадства рэжымам захавалася, аднак спрагназаваць, калі і на які трыгер яна спрацуе, пакуль немажліва.
Беларускае Радыё Рацыя
