Алег Агееў: Працэс ліквідацыі БАЖ зацягваецца, але вынік яго і так прадказальны
Працэс зацягваецца, але вынік яго і так прадказальны, кажа намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў, юрыст Алег Агееў пра перанос даты працэсу па ліквідацыі арганізацыі. Вярхоўны суд перанес разгляд іску Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі БАЖ на 27 жніўня ў сувязі з тым, што журналісцкая арганізацыя абскардзіла вынясенне папярэджання міністэрствам, якое фармальна стала прычынай для магчымага закрыцця. Тлумачыць Алег Агееў:
„Існуе такая працэсуальная асаблівасць, таму што БАЖ зараз яшчэ падаў скаргу на тое папярэджанне, якое па меркаванні Мінюста павінна цягнуць закрыццё нашай арганізацыі. Таму пакуль Вярхоўны Суд не разгледзіць нашую скаргу, ён не можа разгледзіць іск аб ліквідацыі, які падала Міністэрства Інфармацыі. Таму гэта проста такая працэсуальная асаблівасць, якая ні аб чым не сведчыць, і я б не звяртаў на гэта так шмат увагі”.
Працэс па абскарджанні папярэджання пройдзе ў Вярхоўным судзе 23 жніўня, а 27 жніўня суд вернецца да разгляду іску аб ліквідацыі арганізацыі.
Беларускае Радыё Рацыя