Алег Ківатыцкі: Людзей канчаткова ператварылі ў рабоў
У камеры на двух чалавек знаходзілася 9, у аўтазаку замест 12 чалавек перавозілі 35. 10 сутак арышту за плошчу, вызвалілі праз 7 сутак. Паведаміць родным пра затрыманне не дазволілі.
На лбе засталіся шрамы ад затрымання. Так успамінае падзеі 10 жніўня 43-гадовы жыхар Бярозы Алег Ківатыцкі, правы якога былі жорстка парушаны:
– Адразу ў двор завезлі, а пад раніцу сталі афармляць. Складалі пратакол аб затрыманні, апісвалі рэчы. Чытаць мне яго ніхто не даў, таму што былі б наступствы для здароўя, калі б я патрабаваў, – ззаду з дубінкай стаяў міліцыянт. Дзе там было што чытаць, падпісаў і пайшоў далей. Не ведаў, што падпісваю. Тэлефоны забралі, не мог ніяк патэлефанаваць і паведаміць.
Паводле Алега Ківатыцкага, жыць так, як гэтыя 26 гадоў, больш нельга, людзей канчаткова ператварылі ў рабоў.
Беларускае Радыё Рацыя