Алег Кулеша: У нас 16 тысяч палітвязняў
«Насамрэч не праваабаронцы пазначаюць палітвязняў, а рэжым Лукашэнкі. Калі мы гэта ўсвядомім, тады мы зразумеем, што нам трэба далей рабіць».

Такое меркаванне выказаў прадстаўнік Беларускай Асацыяцыі палітвязняў «Да Волі» Алег Кулеша.
– Калі мы пакажам як рабіў справаздачу на беларускім тэлебачанні Швед на пачатку году, ён казаў: 12 тысяч крымінальных справаў палітычна-матываваных і палітычных. А напрыканцы года ён ужо кажа – 16 тысяч экстрэмісцкіх справаў. Вось гэта і ёсць сапраўдная колькасць палітвязняў. Калі мы будзем падыходзіць з гэтай кропкі гледжання, тады толькі мы зможам наладзіць нейкія перамовы, паказаць краінам свету, што ў нас дзейсна існуе гуманітарная катастрофа.
Алег Кулеша таксама выступіў на слуханнях па пытанні палітвязняў, якія адбываюцца цяпер у Варшаве.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
