Алег Кулеша: Рэжым вельмі палохае яднанне людзей



Следчыя расследуюць крымінальную справу супраць удзельнікаў анлайн-марафону салідарнасці з палітзняволенымі пад назвай «Нам не ўсё адно», які прайшоў 29 ліпеня 2023 года.

Тады ўдалося сабраць больш за 570 тысяч еўра на карысць палітычных вязняў, кажа ўдзельнік марафону, былы палітвязень Алег Кулеша:

-У іх бздура ў галаве, хай сабе што хочуць робяць. Але, калі па-сур’ёзнаму, то насамрэч рэжым гэта вельмі-вельмі палохае. Не справа самая, а яднанне людзей. Вось столькі месяцаў яны сядзелі і часалі рэпу, а што гэта адбылося наогул. То бок яны лічылі, што ўсё, яны пераціснулі. Гэта для іх было нечакана. Таму гэтая справа была ўзбуджана не адразу.

Справа заведзеная нібы за фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці. Пакаранне прадугледжвае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Беларускае Радыё Рацыя