Алег Кулеша: У 2020 годзе адрадзілася беларуская нацыя
Шмат палітвязняў ужо на волі, але іх улада выпіхвае з краіны. Як гэта сталася з госцем Радыё Рацыя, былым палітвязнем Алегам Кулешам, які быў вымушаны з´ехаць у Польшчу. З Алегам мы пагаварылі пра яго жыццёвую гісторыю.
РР: Алег, вы нарадзіліся і жылі ў Пружанах?
Алег Кулеша: Так, я нарадзіўся ў Пружанах. Мае бацькі і дзяды паходзяць з Пружанаў, я прыжанскі.
РР: Чым вы займаліся ў Пружанах?
Алег Кулеша: Калі я скончыў Берасцейскі педагагічны інстытут, я спачатку працаваў у школе. Потым працаваў, у мяне ёсць такая мянушка вельмі цікавая «апошні першы сакратар райкома камсамола». Вось я ім працаваў. У тыя, старыя, часы, калі ўжо не было камсамола і не было лукамола, існавала такая арганізацыя «Беларускі саюз моладзі». І мы працавалі са ўсімі грамадскімі супольнасцямі і г.д. Мне за гэта не сорамна. Вельмі шмат чаго зрабілі для горада. У школу мне ўжо не далі вярнуцца. Мусіў працаваць на сябе.
РР: Які прадмет вы выкладалі?
Алег Кулеша: Настаўнік гісторыі.
РР: Колькі вам гадоў?
Алег Кулеша: 50 гадоў сустрэў у Берасцейскім СІЗА. І бацьку пахаваў, калі быў у Берасцейскім СІЗА.
РР: Вы цікавіліся палітыкай да 2020 года?
Алег Кулеша: Цікавіўся, канешне. Я галасаваў адзіны раз ў 1994 годзе, калі я аддаў свой голас за Шушкевіча. У тыя часы Беларускі саюз моладзі не трымайся палітыкі, але з таго што 10% моладзі было ў гэтым саюзе, і прычым гэта было шчыра, то мусілі неяк вызначацца. Не было такога, што мёртвыя душы былі. І праца была. І гэта нашая гісторыя, ад якой нікуды не дзенешся. І ўрэшце тады паўстала пытанне: каго будзем падтрымліваць? Я помню, якія ў нас былі сваркі, якія ў на былі лаянкі і на бюро, і ў ЦК. Таму што людзі ставіліся па рознаму. Некаторыя падзялялі мой погляд. Я тады прагаласаваў за Шушкевіча і болей не хадзіў з разуменнем, што нічога з гэтага не будзе. Пайшоў у 2020-ым на выбары. Яшчэ такое здарэнне адбылося, што мяне там міліцыянты крыху схапілі за каўнер і пацягалі.
РР: А за што?
Алег Кулеша: Гэта ўжо выбары адбыліся. Прыбягаюць дзяцюкі і кажуць: дзяька, нас б’юць, без вас ніяк. Я ўжо ўсё зразумеў. Як казалі грэкі, на жыццё кожнага чалавека выпадае ўсяго адзіная вялізная падзея. Я ганаруся тым, што з’яўляюся сведкам двух велізарных падзеяў: першае, гэта развал Саюза, а другая, гэта адраджэнне нацыі. Зараз яшчэ ніхто не разумее, што адбылося ў 20-ым. Ні палітыкі, ні гісторыкі, нават ні пісьменнікі і ні паэты. Ніхто не разумее. Нашыя людзі гэта зразумеюць гадоў праз 20. Але гэта будзе большая падзея, чым нават паўстанне 1863 года.
РР: Калі вас і за што затрымалі першы раз у 2020-ым?
Алег Кулеша: Я маю ўсе часткі 23 – 34, 17,11 і «карагодная крымінальная справа». І потым яшчэ 19.11 два разы.
РР: Колькі вы адсядзелі, перш чым пайшлі па крымальнай справе?
Алег Кулеша: Цалкам усяго я адсядзеў у ІЧУ 5 разоў. Але калі 10 чэрвеня 2021 года мяне забралі, то ў СІЗА я адсядзеў 8 месяцаў. Гэта ўжо была «карагодгая справа».
Цалка размова:
З госцем Радыё Рацыя Алегам Кулешам размаўляла наш карэспандэнт Аліна Андрыевіч.