Алег Латышонак: 3 ліпеня – гэта не Дзень Незалежнасці Беларусі



Гадавіну вызвалення Менска нельга называць святам Незалежнасці Беларусі. Так лічаць гісторыкі не толькі ў Беларусі.

На думку прафесара ўніверсітэта ў Беластоку, гісторыка Алега Латышонка, 3 ліпеня таксама істотная дата ў гісторыі краіны:

– Можна было б святкаваць такое вызваленне. Я б не быў супраць, паколькі гэта была станоўчая з’ява. І шмат-шмат народаў перамогу над нацысцкай Германіяй святкуюць па сённяшні дзень. Тым не менш як дата Незалежнасці, калі ўжо не 25 сакавіка, калі была абвешчана першы раз, дык або 27 ліпеня, або 25 жніўня, 1990 і 1991 год, бо тут проста Беларусь стала незалежнай, і я не ведаю гісторыка, які б думаў інакш.

Пасля рэферэндуму 1996 года гэтак званае свята Незалежнасці Рэспублікі Беларусь адзначаецца ў дзень вызвалення горада Менска ў час Другой усясветнай вайны.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя