Алег Сянцоў напісаў завяшчанне
Наталля Каплан – сястра арыштаванага ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова, які трымае бестэрміновую галадоўку ўжо амаль чатыры месяцы, паведаміла пра крытычны стан яго здароўя.
На сваёй старонцы ў „Фэйсбуку” Наталля апублікавала ліст ад брата:
« У тое, што я хутка выйду і мы ўсе шчасліва зажывем у Кіеве, я ўжо не веру. Як і ў многія іншыя рэчы. Гэта аднак не азначае, што я расклеіўся і збіраюся спыніць галадоўку. Я ні ў якім разе не здаўся, проста я не веру ў шчаслівы канец гэтай гісторыі».
Свой стан здароўя рэжысёр акрэсліў як «стабільна кепскі» і напісаў , што да ўсіх праблем, з якімі ён змагаецца, „дадалася гіпаксія – гэта недахоп кіслароду ў органах, у асноўным сэрцы і мозгу. Туман у галаве, усё кружыцца, цела, галава і канечнасці дранцвеюць. Кровазварот не паспявае пастаўляць арганізму кісларод. Вось які прасунуты я ў медыцыне!», – напісаў Сянцоў сястры.
Таццяна Каплан напісала таксама пра завяшчанне Сянцова: «ён напісаў завяшчанне аб правах на яго творчасць на выпадак смерці, і гэта моцна пужае».
Нагадаем, што ў жніўні 2005 года Алега Сянцова прысудзілі да 20 гадоў калоніі за нібыта падрыхтоўку тэрактаў.
Фота Reuters