Алег Ткачоў распавёў берасцейцам пра археалогію



У Берасце з лекцыяй завітаў навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Алег Ткачоў. Тэмай, якую абмяркоўвалі на сустрэчы, было жыццё першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі:

– Як праводзяцца археалагічныя раскопкі, чаму менавіта так, што больш цікавіць археолагаў. І самае галоўнае, чым чалавек першабытны быў падобны да чалавека сучаснага, ці ёсць адрозненні, як ён сябе паводзіў, як жыў, як апранаўся.

Апроч самой лекцыі, Алег Ткачоў паказаў наведнікам артэфакты часоў першабытнага грамадства – пралады з каменю і костак. Сустрэча адбылася ў межах кампаніі “Ёсць размова”.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце