Алег Трусаў: Беларуская мова – зброя ў супрацьстаянні Расейскай імперыі



Алег Трусаў і Алена Анісім сустрэліся ў Глыбокім з мясцовымі актывістамі. Яны адзначылі выдатную працу суполкі ТБМ у мястэчку Падсвілле на Глыбоччыне і падзякавалі прысутным за ўдзел у Кангрэсе за незалежнасць і падпісанне Маніфесту ў абарону незалежнасці Беларусі.

sustrecha_tbm_1

Як  зазначыў старшыня грамадскага аб’яднання „Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” Алег Трусаў, калі беларусы захаваюць мову – яны ніколі не страцяць незалежнасць. Таму трэба прынцыпова размаўляць па-беларуску – гэта самая моцная зброя ў супрацьстаянні расейскай імперыі.

– Страцім мову – аўтаматычна станем ваколіцай Расейскай імперыі. І таму Расея робіць усё магчымае, каб мы гэтую мову страцілі, пачынаючы з раздзелу Рэчы Паспалітай. Расея траціць шалёныя грошы, каб тут запанаваў “русский мир”: і казакі ў нас з’яўляюцца, і папоў праваслаўных прысылаюць, чаго толькі не робяць. Таму што без Украіны і без Беларусі Расейская імперыя не існуе.

Падчас сустрэчы прысутныя абмяняліся падарункамі. Прадстаўнікі галоўнага офісу ТБМ падаравалі глыбачанам беларускамоўныя кнігі, календары і газеты, а глыбачане – магніты з выявамі горада і кнігі мясцовых краязнаўцаў.

sustrecha_tbm_8

Адбылася і прэзентацыя першай кнігі „Кароткая гісторыя Міёр” краязнаўцы з Мёраў Сяргея Васільева.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара