Алег Трусаў: Нам неабходна ваша дапамога
Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў кажа, што іх аб’яднанню патрэбна дапамога неабыякавых людзей.
Алег Трусаў: Па-першае, складанасць сітуацыі ў тым, што для ўсіх паднялі арэнду, і гэта становіцца для нас вялікай цяжкасцю. Дзяржава ж бяднее, таму трэба з усіх грошы браць. З красавіка гэтага году павялічылася арэндная плата за менскі офіс, акрамя таго, мы выдаем газету „Наша слова”, частка накладу якой распаўсюджваецца бясплатна. А гута таксама – сур’ёзны артыкул выдаткаў. Таму адным нам не выжыць.
РР: Таму і вырашылі звярнуцца да грамады?
Алег Трусаў: Так, але тут варта сказаць пра яшчэ адно важнае ўдакладненне – з сёняшняга дня (4 ліпеня) у нас новыя рахункі, і вельмі важна, каб людзі іх ведалі. Бо, калі нехта і захоча дапамагчы ТБМ, то не будзе ведаць новыя рахункі. Таму даводзім да ведама, што пералічыць грашовыя сродкі можна на рахунак ТБМ – УНП ГА „Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” 100129705, р/р BY84BLBB30150100129705001001 у Аддзяленні №539 па Менску і Менскай вобласці ААТ „Белінвестбанк”, код банка BLBBBY2X. Таксама дапамогу можна прыносіць у офіс ТБМ: Менск, вул.Румянцава, 13 штодня (акрамя суботы і нядзелі) з 15.00 да 19.00.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя