Алег Трусаў пераабраны старшынём ТБМ



Прыблізна 150 дэлегатаў прыбылі на з’езд Таварыства беларускай мовы, які прайшоў у  цэнтры Міжнароднага адукацыйнага цэнтру Ёганэса Рау. Пераабраны на чарговы тэрмін старшыня ТБМ Алег Трусаў паведаміў пра некаторыя планы Таварыства на бліжэйшыя гады:

– У гэтым годзе заканчваем вялікі праект, якім кіруе Алена Анісім,  – гэта сертыфікат ведання беларускай мовы для замежнікаў. Я спадзяюся, што гэты вялікі праект будзе створаны. У наступным годзе на сакаваік мы запланавалі велізарную Міжнародную канферэнцыю па моўных правах.

У працы 7-га З’езда Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны прынялі ўдзел дэлегаты з разгалінаванай, шматтычычнай арганізацыі, якая дзейнічае і па-за Беларуссю. Сярод асноўных поспехаў ТБМ Алег Трусаў назваў:  агульнанацыянальную дыктоўку, якая з посьпехам праходзіць у Беларусі ды за мяжою; дзейнасць першага беларускага незалежнага тэлеканалу «Белсат»; а таксама выданне газеты «Наша слова».

Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя

Фота tbm-mova.by