Алег Трусаў: Шмат арганізацый маюць гэтую сімволіку
Таварыства беларускай мовы як нацыянальны аўтарытэт прыняла заяву пра нацыянальную сімволіку. Тэкст заявы тлумачыць гісторыю нацыянальнай сімволікі і скіраваны для азнаямлення прапагандыстаў. Вядома, што Міністэрства ўнутраных справаў і Камітэт дзяржбяспекі маюць намер апраўдаць на заканадаўчым роўні пераслед грамадзян, якія носяць нацыянальную сімволіку.
Кажа ганаровы старшыня „Таварыства беларускай Мовы імя Францішка Скарыны” Алег Трусаў:
– Мэта – гэта адносіны кіраўніцтва ТБМ да нацыянальнай сімволікі. Тым больш, што нацыянальная сімволіка ўваходзіць у нашу афіцыйную сімволіку ТБМ. Яна з’яўляецца элементамі герба ТБМ, там чырвона-белая стужка, там ёсць пагоня. То бок сімволіка як кампанент уваходзіць у шмат якія арганізацыі: партыя БНФ, “Грамада” ды іншыя. Шмат арганізацый, якія ствараліся яшчэ ў савецкія часы і ў пачатку 90-х гадоў маюць гэтую сімволіку.
Вядома, што нават пры легальным статусе нацыянальнай сімволікі, карныя органы ўсцяж дыскрымінуюць грамадзян Беларусі з-за ўжывання імі нацыянальнай сімволікі. Хлусліва абвінавачваюць кожнага, хто яе мае, ва ўдзеле ў адзіночным пікеце. За гэта людзі арыштоўваюцца на месяц.
Заява падкрэслівае, што пасля мовы нацыянальная сімволіка – найбольшы скарб нацыі.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя