Алег Волчак: Думаю, што ў снежні зноў будуць масавыя пратэсты



Дэкрэт № 3 яшчэ выведзе людзей на плошчы беларускіх гарадоў, упэўнены Алег Волчак. На думку праваабаронцы, масавых хваляванняў можна чакаць ужо праз два-тры месяцы.

Пратэсты можа выклікаць прымусовае працаўладкаванне на нізкааплочваемыя вакансіі, гаворыць старшыня грамадскага аб’яднання “Прававая дапамога насельніцтву”:

Былі ў нас тысячы лістоў. Частка з якіх была пра тое, што людзі гатовыя да суіцыдаў, дапамогі да дзяржавы сапраўды не было. Наш аналіз, што бліжэй снежня магчымыя новыя хваляванні. Справа ў тым, што цяпер ужо мясцовыя органы будуць сілком працаўладкоўваць, як мы разумеем. А іх кладзецца такі абавязак. Працы натуральна няма, ці, калі яна ёсць, яна малааплочваемая.

Між тым, Алег Волчак дадаў, што ў Беларусі спрабуюць наладзіць сістэму прымусовай працы, аналагаў якой няма ў Еўропе. Праваабаронца нагадаў, што дзеянні ўладаў у гэтай галіне парушаюць прынамсі дзевяць артыкулаў Канстытуцыі.

Адам Завальня Беларускае Радыё Рацыя