Алег Волчак: Трэба быць самагубцам – каб адмыслова сутыкнуцца лоб у лоб



Праваабаронца і былы следчы Алег Волчак лічыць выпадковасцю аварыю, у якую трапіла Марына Адамовіч, жонка палітзняволенага, былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча. „А калі ў гэтым узнікаюць нейкія сумневы, то адказаць на іх павінна следства”, – лічыць Волчак.

– Недарэчны выпадак. Неабачлівасць кіроўцы джыпа, які выехаў на дарогу. Яму трэба было больш уважліва вызджаць. Марына ехала па правілах, нічога не парушала. Хутчэй за ўсё вінаваты той бок. Зразумела, калі сёння такі ціск на Статкевіча ідзе, недзе і ў мяне думкі з’яўляюцца. Але гэта трэба быць самагубцам, каб сутыкнуцца лоб у лоб і самому пацярпець.

„Гэты выпадак павінен быць аб’ектыўна расследаваны. Праўда павінна быць высветлена праз экспертызы, допыты сведкаў. Калі справу „спусцяць на тармазах”, то непрыемныя падазрэнні застануцца”, – лічыць Алег Волчак.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя