Алега Корбана асудзілі на 1,5 года „хіміі” і выпусцілі
Лідара грамадскай ініцыятывы „Альтэрнатыва” Алега Корбана асудзілі на 1,5 года абмежавання волі і адпусцілі.
Пра гэта актывіст сам напісаў у Фэйсбук: „Цуд здзейсніўся, выпусцілі на волю!”
Корбана затрымалі 25 кастрычніка, дома ў яго адбыўся ператрус. Яго вінавацілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса („Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”). Яго судовы працэс праходзіў у Маскоўскім судзе Мінска. Суддзя Вольга Малашэнка вырашыла зрабіць суд закрытым.
Беларускае Радыё Рацыя
