Алексіевіч: Лукашэнку не патрэбен нобелеўскі лаўрэат у краіне
Святлана Алексіевіч у інтэрв’ю каталонскай La Vanguardia нагадала, што ўсе рускамоўныя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры, „атрымаўшы прэмію, выклікалі хвалю нянавісці ў нашым грамадстве”.”
„Тое ж самае пачало адбывацца са мной. Прэса перапоўненая артыкуламі пра тое, што гэта палітычнае рашэнне, што мне яе далі за тое, што я праціўнік Пуціна. Вядома, я не падтрымліваю гэтага чалавека. Расея пад яго кіраўніцтвам робіць тое ж самае, што у часы СССР, праводзіць вельмі агрэсіўную палітыку, якая супярэчыць еўрапейскім, дэмакратычных каштоўнасцям”, – адзначыла Святлана Алексіевіч. Што тычыцца Аляксандра Лукашэнкі, то яму „не патрэбен нобелеўскі лаўрэат у краіне, ён абсалютны манарх, ніхто не павінен зацяняць яго”.
У сваёй прамове на маючай адбыцца цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі Алексіевіч збіраецца расказаць пра тое, чым яна займалася ў сваім жыцці, піша „Инопресса.ру„.
„Пісаць пра чырвоную імперыю, распавядаць, як людзі былі маленькімі часціцамі гэтай імперыі. Маленькія людзі ніколі не мелі значэння, іх выкарыстоўвалі як інструмент, ніхто не пытаўся аб іх думках і пачуццях. Гэта прыйшлося рабіць мне, часта ў першы раз. Я працытую Шаламава , які прайшоў праз ГУЛАГ і бачыў, паводле яго слоў, „вялікую бітву за абнаўленне чалавека”. Я таксама ўдзельнічала ў гэтым, у маладосці я верыла ў СССР. Але адзіны след, які пакінулі бальшавікі, гэта лужыны крыві. Пра гэта я і пішу”, – сказала яна.
Адказваючы на пытанне аб вяртанні людзей у Царкву ў моманты няшчасцяў, Алексіевіч адзначыла, што „адна справа была пасля Чарнобыля або падзення камунізму, калі мы шукалі новую веру, таму што былі атэістамі і нам трэба было на нешта абаперціся”.
„Але цяпер людзі ходзяць у праваслаўныя царквы ў Расеі ў выніку прапаганды, змешваюць палітыку і рэлігію”, – сказала пісьменніца, адзначыўшы, што пуцінскі рэжым падмяніў веру прапагандай. На яе думку, „ўлады хочуць стварыць праваслаўны халіфат”, а Уладзімір Пуцін „лічыць сябе царом, адначасова рэлігійнай і палітычнай фігурай”, піша газета.