Алена Агарэлышава: Нарастаючая эмансіпацыя Ціханоўскай натхняе
Дзейнасць аб’яднанага штабу ў сёлетняй прэзідэнцкай кампаніі можа даць патрэбны штуршок далейшай актыўнасці беларускіх жанчын. Падчас онлайн-лекцыі „Месца жанчыны ў палітыцы: прэзідэнцкая VS парламенцкая кампанія” быў ацэнены ўплыў на грамадства адной з кандыдатаў.
Кажа прадстаўніца „Гендэрных даследаванняў” ECLAB (ЕКЛАБ) Алена Агарэлышава:
– Інклюзіўнасць публічных мерапрыемстваў, якія праводзіць аб’яднаны штаб, людзі, калі яны ідуць на гэтыя мерапрыемствы, яны ведаюць, што яны легальныя, афіцыйная пазіцыя негвалтоўная. Яны ўвесь час паўтараюць, што яны за мірныя змены, ніякага гвалту, толькі законна ўсё. Людзі ведаюць, што яны пойдуць за трох жанчын фактычна. Калі мы глядзім па колькасці людзей, то збольшага прыходзілі мужчыны, а цяпер мы бачым вельмі шмат людзей з сем’ямі, з дзецьмі. Жанчыны прымаюць рашэнне браць свайго дзіцё на мітынг, а не застацца з дзіцём дома. Гэта змены, якія мы бачым ужо цяпер.
Даследчыца адзначыла, што менавіта жанчыны ў прэзідэнцкай кампаніі змаглі зрабіць асабістыя гісторыі асновай усёй палітычнай стратэгіі, якая аб’яднала беларусаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск