Алена Андросік: Беларусь – унікальная краіна



Галоўнае багацце Беларусі –  гэта інтэлектуальны патэнцыял і турыстычны бізнес.

^7EFEE335DABA1ADDE4D76D217D90F0573F662AD6EC071EBE31^pimgpsh_fullsize_distr

Але для яго рэалізацыі патрэбныя ўмовы і шмат працаваць, кажа былая навучэнка Коласаўскага ліцэя  Алена Андросік – дактарантка маральнай тэалогіі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэту:

– Неабходна  развіваць тое, у чым Беларусь сапраўды моцная, каб мы маглі экспартаваць тое, што ёсць у нас. Я перакананая, што беларусы – вельмі разумныя людзі, якія маюць вялікі патэнцыял у навуцы. Спрыяе і магчымасць выязджаць за мяжу на вучобу, але так, каб моладзь хацела вярнуцца на Радзіму. З іншага боку, безумоўна, турызм. У нас вельмі прыгожая краіна, яна па-свойму ўнікальная.

Паводле Алены Андросік, трэба кантактаваць з многімі краінамі і мець магчымасць вымены тавараў без пэўных падаткаў. Але для здзяйснення ўсяго гэтага ўмоваў  пакуль няма.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце