Алена Анісім: Беларускамоўнаму ўніверсітэту быць!



Пасля атрымання ліцэнзіі першы год будуць працаваць падрыхтоўчыя курсы.

Універсітэт плануецца не толькі як навучальная ўстанова, але і ўстанова, якая займаецца даследчай і выдавецкай дзейнасцю, гаворыць старшыня „Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь Алена Анісім:

– Будуць курсы, напэўна, замежных моваў. Магчыма будуць курсы падвышэння беларускай мовы. Бо не сакрэт, што праблема нашай адукацыі ў тым, што выпускнікі не заўсёды добра валодаюць беларускай мовай. І гэта праяўляецца ў дзейнасці многіх, нават дзяржаўных, органаў улады, нягледзячы і на Канстытуцыю, і на патрабаванні да дзяржаўных служачых.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Паводле словаў дэпутата, ідэя стварэння беларускамоўнага ўніверсітэта ў Беларусі ўжо наспела, пераспела і, можна сказаць, выбухнула. Нягледзячы на магчымыя складанасці ў атрыманні ліцэнзіі ды іншыя перашкоды, як у любой новай справе, беларускамоўнаму ўніверсітэту быць!

Беларускае Радыё Рацыя