Алена Анісім: Беларуская мова б гучала ва ўсіх сферах грамадскага жыцця



Знішчэнне беларускай нацыянальнай эліты ў сутарэннях КДБ ў 37-38 гадах негатыўна паўплывала на далейшае станаўленне і развіццё Беларусі, уключна да гэтага часу, кажа кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў і кіраўнік Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны Алена Анісім:

– Калі б рэпрэсій 20-х і 30-х гадоў не было, у Беларусі б абсалютна свабодна беларуская мова займала б ўсе свае вядучыя месцы ў навуцы, у тэхніцы. Яна б гучала ва ўсіх сферах грамадскага жыцця.

Паводле Мельнікава і Анісім, далейшы лёс Беларусі толькі ў руках саміх беларусаў. А гэта мажліва толькі тады, калі мы цвёрда станем на шлях нацыянальнага адраджэння.

Беларускае Радыё Рацыя