Алена Анісім: Беларусы прадэманстравалі неўтаймаваную энергію і вельмі моцную волю да самастойнасці



Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года стала самай чорнай ноччу ў Беларусі. Сталінская машына рэпрэсій знішчыла больш за сто навукоўцаў, работнікаў культуры, грамадскіх дзеячаў БССР. Сярод іх было 26 пісьменнікаў і паэтаў. Гэта была намераная аперацыя сталінскіх катаў, напалоханых уздымам нацыянальнай ідэі ў Беларусі, кажа кіраўнік Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны Алена Анісім:

„Беларусы прадэманстравалі неўтаймаваную энергію, вельмі моцную волю да самастойнасці. Гэта напэўна прыводзіла ў шаленства тых палітыкаў, якія рабілі стаўку толькі на паслушэнства, каб народ быў быдлячым. Была выкананая спроба канчаткова знішчыць мозг Беларусі, яе сэрца і душу„.

Паводле кандыдата гістарычных навук Ігара Мельніка, акцыя знішчэння сталінскім камуністычным рэжымам оптам нацыянальнай эліты грамадства была здзейснена для спынення фармавання нацыянальнай ідэнтычнасці нашай краіны. Трагедыя 1937 года мела водгук і ў 2020 год. Калі той, хто адмаўляў сталінскія рэпрэсіі, паўтарыў генацыд беларускага народа.

Беларускае Радыё Рацыя