Алена Анісім: У такі час нам патрэбна дапамога



Старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім кажа, што для іх арганізацыі надышлі складаныя часы.

Алена Анісім: Таварыству зараз няпроста ўтрымліваць офіс. ТБМ – валанцёрская арганізацыя, мы не маем права займацца камерцыйнай дзейнасцю. З-за каронавірусу ў нашай сядзібе зараз не могуць адбывацца ніякія публічныя мерапрыемствы.

Згорнутая практычна ўся дзейнасць – няма курсаў польскай і ўкраінскай моў, не праводзяцца пасяджэнні клуба «Прамова». А гэта менавіта тыя мерапрыемствы, падчас якіх можна было збіраць ахвяраванні. Раней людзі маглі падтрымаць ТБМ, але зараз такой магчымасці няма.

РР: Сёлета восенню пройдзе і з’езд Таварыства беларускай мовы.

Алена Анісім: Так, і з’явяцца дадатковыя выдаткі. Таму мы і звяртаемся па дапамогу да неабыякавых людзей. Да ўсіх, хто падтрымлівае нашу дзейнасць.

Калі ў некага ёсць хоць невялікая магчымасць – дапамажыце. Рахункі, на якія можна пералічыць ахвяраванні, надрукаваныя на сайце таварыства: tbm-mova.by

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя