Алена Богдан: Яны хочуць, каб іх дапамога заставалася проста дапамогай ад чыстага сэрца



Выкарыстанне імуннай плазмы людзей, якія ўжо перахварэлі на каронавірус, дазволіла ў Беларусі ўратаваць жыццё васьмі пацыентам.

Паведаміла на брыфінгу намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан:

– Гэта выкарыстанне імуннай плазмы пацыентаў, якія перахварэлі. І мне хочацца выказаць словы ўдзячнасці нашым 25-ці донарам, якія на сённяшні момант выратавалі жыцці васьмі чалавекам. Не толькі  ў горадзе Менску, але і ў Віцебску, у Лідзе. Гэта праца працягваецца. Гэта выдатныя людзі. І яны не хочуць называць свае імёны. Яны хочуць, каб іх дапамога заставалася проста дапамогай ад чыстага сэрца.

Паводле словаў намесніцы міністра, у Беларусі агулам было выяўлена 8773 інфікаваных кітайскім каронавірусам,  1120 ужо ачунялі і 63 чалавекі памерлі. Прырост захворвання склаў плюс 751 чалавек за суткі.    

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск