Алена Дубаносава выйграла справу ў Лунінецкім судзе



Алена Дубаносава – жонка актывіста кампаніі “Гавары праўду”, звольненага з працы на “Граніце” за адмову выйсці з незалежнага прафсаюза Леаніда Дубаносава – выйграла справу ў Лунінецкім судзе.

IMG_3476

“Справа была супраць прадпрымальніка Аляксея Кацубы, які павінен вярнуць жанчыне незаплачаны заробак, кажа Леанід Дубаносаў:

– Наймальнік Куцуба паказаў, што ён сваім супрацоўнікам хоча плаціць заробак, а хоча – не плаціць. Недобрасумленны наймальнік, каб не плаціць заробак, можа абвясціць, што ёсць недастача. А работнік не ведае сваіх правоў і проста маўчыць і працуе за капейкі. Наймальнік не мае права не плаціць заробак! А прадаўцам хацеў бы падказаць, каб звярталіся ў незалежны прафсаюзу РЭП, там падкажуць іх правы, і яны будуць больш абароненыя.

Паводле актывіста кампаніі «Гавары праўду» Валянціна Лазарэнкава, Алена пацярпела з-за выбараў, у якіх прымаў удзел яе муж.

[Not a valid template]

Адразу пасля выбараў жанчыне не выплацілі заробак, а прадпрымальнік Кацуба звярнуўся ў міліцыю з заявай, нібыта Алена падманвала пакупнікоў, была распачата крымінальная справа.  Жанчыну на тры дні змясцілі ў следчы ізалятар, а пазней справу закрылі.

Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя