Алена Гнаўк: Гэты гвалт усё роўна не захавае рэжым



Чарговы прысуд трэцяй групе з 13 чалавек па так званай “карагоднай” справе нікога не здзівіў. Людзей пакаралі рознымі тэрмінамі ад паўтара да двух гадоў хіміі.Частка асуджаных будзе накіравана ў папраўчыя ўстановы, частка – застаецца на “дамашняй хіміі”. І аднаму з удзельнікаў мірнай акцыі – год калоніі.

Пакараная двума гадамі “дамашняй хіміі” юрыст па адукацыі 62-гадовая Алена Гнаўк з вёскі Ткачы Пружанскага раёна кажа, што справа сфабрыкаваная цалкам, як і ўсе астатнія супраць мірных дэманстрантаў. Але гэта ўсё роўна не захавае рэжым.

– Тая маса рэпрэсій, гэты страх, які ён наганяе ў грамадства. Ёсць закон супраціву. Гэтая хваля народнага неспрыняцця гвалту, яна ўнутры ў душы кожнага чалавека, нераўнадушнага беларуса, накопліваецца, каб у адзін момант выліцца наводкі.

Жанчына ўпэўнена, што законнае пакаранне чакае суддзяў, пракурораў, следчых, датычных да рэпрэсій:

– Співаецца вёска. Няма каму працаваць на ферме. Суддзі здымуць мантыі, пракуроры пагоны і пойдуць – хто даіць кароўку, а хто і гной з-пад яе чысціць.

14 траўня пачнецца разгляд апошняй групы абвінавачаных па гэтай справе. Усяго абвінавачаных паўсотні чалавек. Папярэднім асуджаным абскардзіць прысуды не ўдалося.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя