Алена Гнаўк – на волі



У судзе Ленінскага раёна Берасця адбыўся чарговы разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да пенсіянеркі Алены Гнаўк. 63-гадовую жанчыну затрымалі па падазрэнні ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння на прыступках «Дома правасуддзя» ў Берасці і адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання Ленінскага РАУС горада.

Алену Гнаўк прызналі вінаватай у здзяйсненні правапарушэння па артыкуле 23.34 КоАП РБ і аштрафавалі на 30 базавых велічыняў:

 – Сябры, я дзякую вам! Я поўная аптымізму, што перамога будзе за намі!

Акрамя таго, Алена Гнаўк адбыла адміністрацыйны арышт 15 сутак за ўдзел у акцыях пратэсту супраць вынікаў выбараў і гвалту сілавікоў. Калі сваякі і паплечнікі даведаліся пра тое, што ў дачыненні да яе спрабуюць пачаць чарговую адміністрацыйную справу, то яны надалі гэтаму розгалас. Такім чынам на адно з паседжанняў у адносінах да Алены Гнаўк да прыступкаў суда дайшоў берасцейскі «Марш мудрасці», у тым ліку каб падрымаць яе.

Беларускае Радыё Рацыя