Алена Гнаўк: Не трэба баяцца і перамога будзе за намі



Галоўнае, не баяцца нелегітымнай антыбеларускай улады. Беларусам трэба не забываць пра асабісты гонар пры цяжкіх рэпрэсіях, каб выйсці пераможцамі, кажа адбываючая “дамашнюю” хімію жыхарка вёскі Ткачы Пружанскага раёна 63-гадовая Алена Гнаўк:

Калі ў вачах звер бачыць страх, ён на вас нападае. Не трэба нічога баяцца, трэба мець сваю годнасць, трэба з расплюшчанымі вачыма смела глядзець у вочы таму, хто непрыемныя мінуты табе дае – ці гэта суддзя, ці гэта пракурор, ці гэта следчы, ці гэта другі чалавек, трэба паводзіць сябе годна. Не трэба баяцца і перамога будзе за намі

Цалкам гутарку можна паслухаць у даданым файле. 

Хутка Алену Гнаўк будуць зноў судзіць. Цяпер ужо не за танец у карагодзе, а за нібыта грубую абразу Аляксандра Лукашэнкі падчас судовага працэсу. Асабістае меркаванне Гнаўк аб псіхічным здароўі Лукашэнкі груба рэзанула людзей у мантыях і мундзірах, яны ўспрынялі яе словы як абразу.

Беларускае Радыё Рацыя