Пазнаёміліся з працай польскіх недзяржаўных арганізацый



Завершыўся чатырохдзённы адукацыйны візіт у Люблін для берасцейскіх недзяржаўных арганізацый. Асноўным арганізатарам з беларускага боку выступіла агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”.

Прадстаўнікі 11-ці беларускіх грамадскіх структураў пазнаёміліся з працай польскіх калегаў, – кажа адна з ініцыятараў сустрэчы Алена Каховіч.

– Змаглі навязаць кантакты. І вось атрымалі магчымасць пазнаёміцца, як працуюць розныя некамерцыйныя арганізацыі Любліна і яго ваколіцы. І таксама змаглі пазнаёміцца паміж сабой. Нягледзячы, што горад невялікі, тым не менш не ўсе друг друга ведалі.

Паводле Алены Каховіч, супрацоўніцтва паміж польскімі і беларускімі партнёрамі працягнецца і надалей, атрыманы досвед знойдзе прымяненне на практыцы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота 34Mag