Алена Леўчанка: Не хочам быць Паўночнай Карэяй



Не хочам быць Паўночнай Карэяй – піша Алена Леўчанка.

“На працягу ўжо доўгага часу многія, у тым ліку і нашы вядомыя спартсмены, любяць вельмі часта выкарыстоўваць слоган «я — за мір», — піша ў фэйсбуку зорка беларускага баскетбола Алена Леўчанка, якая нядаўна адбыла тэрмін на Акрэсціна за ўдзел у акцыі пратэсту. — Мне цікава: за які менавіта вы мір? За той, які ў Паўночнай Карэі? Там жа таксама «мір». Ці за мір, у якім не парушаюцца правы чалавека, ёсць свабода слова і думкі? Сапраўднага «міру» ў нашай краіне няма даўно. З дня выбараў прайшло 93 дні, і казаць «за мір» проста, каб паставіць галачку і адзначыцца — гэта ўжо так не працуе. Пара б называць рэчы сваімі імёнамі. Час быць шчырым хаця б з сабой. Памятайце, нават у самую цёмную ноч ззяюць самыя яркія зоркі, мае незвычайныя беларусы”.

Беларускае Радыё Рацыя