Алена Маслюкова: Алесь Бяляцкі – гэта асоба
Вядомы ў свеце кіраўнік праваабарончага цэнтра „Вясна”, палітвязень Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Ён заслужыў прэмію сваёй грамадскай дзейнасцю.
Алесь Бяляцкі – гэта асоба, кажа яго зямлячка, знаёмая з Алесем са студэнцкіх гадоў, паплечніца па праваабароне Алена Маслюкова:
– Ён быў бы добрым кіраўніком дзяржавы, значна лепшым за цяперашняга. Чалавек здольны аналізаваць, здольны бачыць тое, чаго не бачаць іншыя. Бачыць на некалькі крокаў наперад, стратэгічна мысліць. Нараджаюцца такія людзі час ад часу, каторыя не ў статку, каторыя з’яўляюцца асобамі і пры гэтым вельмі простыя ў зносінах.
На ўручэнне прэміі ў Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня паедзе жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук раз з дэлегацыяй ад „Вясны”, сярод якіх будзе і Алена Маслюкова.
Беларускае Радыё Рацыя