Алена Маслюкова: Рэпрэсіўная машына не спыняецца
Амаль год у Беларусі працягваюцца жорсткія рэпрэсіі ўлады супраць мірных грамадзян. Галоўны цяжар па абароне правоў чалавека ўзяў на сябе праваабарончы Цэнтр “Вясна”.
Калі адсутнічае правасуддзе і міліцыя не бароніць інтарэсы людзей, праваабаронцы на роўні лекараў ратуюць пакрыўджаных як могуць, кажа сябра “Вясны” Алена Маслюкова са Светлагорска:
– У Светлагорску была вялікая колькасць рэпрэсаваных па “народным” артыкуле 23.34. І таксама ёсць тры палітвязні, якія атрымалі па два – два з паловай гады пазбаўлення волі на так званай “хіміі”. Але яшчэ больш жорстка распраўляюцца ў суседнім раёне – я кажу пра Жлобін. Там вялікая колькасць палітвязняў, вялікая колькасць працэсаў. І што найбольш абурае – гэта тое, што рэпрэсіўная машына не спыняецца.
Рэпрэсіўная машына не спыняецца і супраць саміх праваабаронцаў. Апроч тых, хто сядзіць у турэмных засценках рэжыма, у лютым месяцы былі заведзены новыя крымінальныя справы супраць шэрагу іншых сябраў “Вясны”.
Цалкам матрэрыял у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя