Алена Маслюкова: Судовая сістэма ў Беларусі ператварылася ў ката
Беларуская грамадскасць абурана прысудам Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку. Калеснікавай прысудзілі 11 год, Знаку – на 10.
Калеснікаву і Знака пакаралі па трох надуманых артыкулах: змова па захопу ўлады, прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы і стварэнне экстрэмісцкага фармавання, кажа сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алена Маслюкова:
– Назіраючы за судовымі працэсамі, якія адбываюцца зараз у Беларусі і маюць выразны палітычны характар, можна сказаць, што ўлада карае людзей. А судовая сістэма фактычна ператварылася ў ката. Яны не разбіраюць справы, яны не глядзяць на сутнасць праблемы, а проста караюць людзей за тое, што яны мелі гонар і годнасць выказаць сваё стаўленне да таго, што адбываецца ў Беларусі.
Марыя Калеснікава і Максім Знак былі затрыманы ў першых днях верасня 2020 года. Марыю Калеснікаву спрабавалі выслаць з Беларусі, але яна ў знак нязгоды на мяжы парвала пашпарт.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: ПЦ „Вясна”