Алена Танкачова абскарджвае рашэнне пра высылку
Кіраўніца Цэнтру прававой трансфармацыі Lawtrend Алена Танкачова накіравала ў суд Першамайскага раёна Менска скаргу на рашэнне пра яе высылку з краіны на тры гады за перавышэнне хуткасці. У выніку ёй на месяц працягнулі магчымасць знаходжання на тэрыторыі Беларусі, да разгляду скаргі ў судзе.
Нагадаем, што 5 лістапада было прынятае рашэнне пра высылку праваабаронцы з краіны на працягу месяца. Ёй таксама забаронена наведваць краіну ў бліжэйшыя тры гады. Падставай для рашэння пра яе высылку сталі факты нязначнага перавышэння хуткасці аўтамабілем Танкачовай, зафіксаваныя відэа-камерамі.