Алена Танкачова абскарджвае рашэнне аб высылцы з Беларусі



У судзе Першамайскага раёна Менска 9 cтудзеня працягнецца разгляд скаргі праваабаронцы Алены Танкачовай, якая аспрэчвае рашэнне Першамайскага РУУС аб сваёй высылцы з Беларусі.

8 студзеня ў судзе былі заслуханыя абодва бакі —Алена Танкачова, яе прадстаўнік, адвакат Ірына Радзькова і два прадстаўнікі аддзелу па грамадзянству і міграцыі Першамайскага раёна. Прадстаўнікі ўладаў зноў патрабавалі высылкі Танкачовай на падставе парушэння ёю правілаў дарожнага руху.

Яны кажуць, што ў мінулым годзе Алена парушыла правілы 8 разоў, у тым ліку як пешаход, калі пераходзіла вуліцу. Таксама прадстаўнікі аддзелу па грамадзянстве і міграцыі сказалі, што ў 2009 годзе супраць Танкачовай ужо праводзілася такая праверка, і тады таксама была падстава для яе высылкі. Але з улікам таго, што гэта было першы раз, прынялі рашэньне дараваць. А цяпер яны катэгарычна настроеныя на высылку.

Беларускае Радыё Рацыя