Алена Танкачова пераязджае ў Вільню
Кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Lawtrend» Алена Танкачова працягне працаваць на карысць Беларусі. Пасля прымусовай высылкі з Беларусі, праваабаронца збіраецца пераехаць у Літву. Судовая калегія па грамадзянскіх справах Менскага гарадскога суда адмовіла ў задавальненні касацыйнай скаргі праваабаронцы Алены Танкачовай на рашэнне аб яе высылцы з Беларусі. Падставай для такога рашэння сталі некалькі нязначных перавышэнняў хуткасці, зафіксаваных у аўтамабіля, які належыць Алене Танкачовай. Праваабаронца паведаміла пра свае планы пасля высылкі з краіны.
– Пакуль планую, што пераеду ў Вільню, у мяне ёсць шэраг у Беларусі і для Беларусі спраў, я збіраюся іх заканчваць, а гэта яшчэ паўтара – два гады. Паралельна, я думаю, буду павялічваць сваю працу ў міжнародных праваабарончых місіях, якія не зусім будуць звязаныя з Беларуссю, але, відавочна, буду падтрыліваць свае экспертныя кампетэнцыі ў справе ацэнак сітуацыі ў Беларусі. Такім чынам, з Беларуссю я працягваю быць звязанай і ў рабочым фармаце, і душой. Хіба што фізічная прысутнасць выключаецца з гэтага працэсу.
Некаторыя эксперты лічаць, што рашэнне пра высылку Алены Танкачовай па значнасці параўнальна з арыштам аднаго з лідараў праваабарончага руху Беларусі Алеся Бяляцкага.
* * *
Судовая калегія па грамадзянскіх справах Менскага гарадскога суда адмовіла ў задавальненні касацыйнай скаргі праваабаронцы Алены Танкачовай на рашэнне аб яе высылцы з Беларусі. Гэта быў апошні этап абскарджвання, які дазваляў Танкачовай заставацца ў краіне. Да 21 лютага яна павінна пакінуць Беларусь.
Раней суд прадпісаў Танкачовай на працягу месяца пакінуць Беларусь і забараніў ёй наведваць краіну ў бліжэйшыя тры гады. Падставай для такога рашэння сталі зафіксаваныя відэакамерамі факты нязначнага перавышэння хуткасці аўтамабілем, які належыць Танкачовай. Праваабаронца рашэнне суда абскардзіла. Працэс абскарджвання прадугледжвае прыпыненне загаду аб высылцы на тры месяцы – па месяцы на абскарджанне ў кожнай з прадугледжаных інстанцый.
Эксперты лічаць, што рашэнне пра высылку Алены Танкачовай па значнасці параўнальна з арыштам аднаго з лідараў праваабарончага руху Беларусі Алеся Бяляцкага.
* * *
Сёння, 19 лютага, будзе разгледжана касацыйная скарга кіраўніка “Цэнтра прававой трансфармацыі „lawtrend” Алены Танкачовай на рашэнне аб высылцы яе з Беларусі. Касацыя будзе разгледжаная судовай калегіяй па грамадзянскіх справах Менскага гарадскога суда, на якім будзе прысутнічаць і праваабаронца. “Чакаю любога рашэння, бо ўжо стомлена”, – кажа Алена Танкачова.
– Я ўжо стамілася ад усёй гэтай гісторыі. У мяне ўжо куплены білет на самалёт на суботу, таму што ў любым выпадку згодна парадку, які мне ўстанавіў УУС, за тры дні да ад’езду я павінна іх інфармаваць. Атрымліваецца, што я ў любым выпадку мусіла пакупаць гэты білет, таму што калі судовае рашэнне сёння будзе адмоўным, то не пазней за суботу я павінна ўляцець. Я ўжо хачу, каб гэта ўсё найхутчэй закончылася.
У выпадку негатыўнага разгляду справы Алена Танкачова будзе вымушана пакінуць Беларусь да 21 лютага. У лістападзе мінулага года Упраўленне ўнутраных спраў Першамайскага раёна прадпісала Танкачовай на працягу месяца пакінуць Беларусь і забараніла ёй наведваць краіну ў бліжэйшыя тры гады. Падставай для такога рашэння сталі зафіксаваныя відэакамерамі факты нязначнага перавышэння хуткасці аўтамабілем, які належыць Танкачовай. Грамадзянка Расеі Алена Танкачова пражывае ў Беларусі каля 30 гадоў.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя