Алена Васільева пра версіі прычынаў смерці Віталя Шышова



Ва Украіне не выключаюць некалькі версіяў, што да прычынаў смерці Віталя Шышова.

Такія меркаванні ўкраінскіх адмыслоўцаў агучыла журналіст і блогер беларускага паходжання, аўтар Youtube-канала „Менавіта.Online” Алена Васільева:

– У мяне тут ёсць знаёмыя з Нацгвардыі. Першая думка, што КДБ. Мы памятаем 12 жніўня і ўсё такое. У мяне адбылася размова, у іх ёсць іншая версія, што Лукашэнку цяпер гэта было больш, чым невыгодна. Еўразвяз кажа пра змякчэнне санкцый і ідуць нейкія патаемныя перамовы з Украінай. Літаральна на днях, што не афішавалася, прыязджалі людзі Аксёнава ў Беларусь, але не былі прынятыя камандай Лукашэнкі, кажуць ДНР. Не ведаю КДБ, ФСБ, ДНР. Так, больш падобна на праўду, што ён вельмі шукае ўзаемадзеяння з Украінай рознымі спосабамі.

„Вось такія дзве версіі. Гэта страшна”, – падсумавала Алена Васільева.

Беларускае Радыё Рацыя