Алены Анісім: Заклікаю падпісваць петыцыю ў абарону Белсата



Флэш-моб «Здымі відэа для Белсату» прайшоў у Менску. Неабыякавыя гледачы, грамадскія дзеячы і актывісты прыйшлі ў Траецкае прадмесце да Музея Багдановіча, каб выказаць салідарнасць з тэлеканалам і запісаць адмысловы відэа-зварот. Ад дэпутаткі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Алены Анісім, напрыклад, прагучала падзяка для ўсіх, хто стварае незалежны тэлеканал для беларусаў, ды заклік падпрымаць петыцыю.

– Выказваю падзяку усім журналістам і тым фундатарам, якія падтрымлівалі гэтыя гады незалежны тэлеканал Белсат, бо ён стаўся самай сапраўднай пляцоўкай, на якой кожны грамадзянін мог выказаць сваю пазіцыю незалежна ад палітычных поглядаў. Шкада, што тэлеканал можа быць закрыты. Таму я звяртаюся да ўсіх: падпішыце, калі ласка, петыцыю, адрасаваную польскім уладам, каб адзіны незалежны беларускамоўны тэлеканал працягваў сваё функцыянаванне.

Да гэтай акцыі таксама далучаюцца інтэрнаўты, якія запісваюць відэа і робяць фотаздымкі на знак салідрнасці з незалежным тэлеканалам. Па выніках акцыі будзе створаны відэаролік.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя