Алесь Абрамовіч засуджаны да $ 1200 штрафу за акцыі «недармаедаў»



Алесь Абрамовічу прысудзілі штраф 50 базавых за ўдзел у акцыях супраць падатку на «дармаедства», а праз дзень – яшчэ адзін.

Старшыню Менскай абласной арганізацыі БСДП Алеся Абрамовіча пакаралі чарговым штрафам.

У суботу яму прысудзілі штраф за акцыю ў Маладэчне (адбывалася 10 сакавіка) у памеры 50 базавых велічыняў.

Сёння ж Алесю Абрамовічу прысудзілі чарговы штраф – 50 базавых за ўдзел у акцыі 17 лютага ў Менску. Такім чынам за два дні прадстаўніка БСДП аштрафавалі на 2300 рублёў альбо каля $1200.

Белсат