Алесь Астроўскі: Адбываецца спецаперацыя Масквы



Выбарчы працэс у Беларусі плануецца і праводзіцца, як спецыяльная аперацыя Расеі. Ужо цяпер паказальна, што існуе непасрэдная, драматычная ўзаемасувязь падзеяў у Беларусі і ў забурэннях ды пагромах супраць белага грамадства ў ЗША.

Кажа рэдактар сайта „Беларусь – Наша Зямля” Алесь Астроўскі:

РР: Вітаю, спадар Алесь!

Алесь Астроўскі: Вітаю, узаемна, і вітаю ўсіх нашых радыёслухачоў.

РР: Атрымоўваецца, што людзі адчуваюць „крывасць працэсу. Не гледзячы на тое, што выбарчая кампанія перакрочыла ў наступны этап.

Алесь Астроўскі: Ну так, яна перакрочыла. Збор подпісаў завершаны. Але мы бачым, што адбываецца нешта не тое. Прычым тое, што адбываецца не тое, можна падзяліць на дзве часткі. Адна частка датычыць формы працэсу. Ну, напрыклад, мы бачым, што адбываліся забурэнні. Утвараліся нябачаныя раней чэргі, на вуліцах, у час збору подпісаў. Назіраўся разгон міліцыяй, тых, хто сабраўся. З’явіліся новыя слоганы. Раней былі джынсы, якія-небудзь, а цяпер ужо з’явіліся нейкія растаптаныя „лапці-тапці”. Мы бачым, што многіх пахапалі-пасадзілі. І па форме кампанія адбываецца зусім анамальна. Тут частка віны ёсць на ўладзе, якая рэагуе, можа быць, сапраўды, часткова, занадта брутальна. Але ёсць частка віны часткова і тых, хто запускае гэты працэс – правакуе. Бо, я неаднаразова ўдзельнічаў у кампаніях, і па законе, у час збору подпісаў, любая агітацыя забаронена. А мы бачылі, што адбывалася фактычна агітацыя, ужо масавыя нейкія пратэсты і гэтак далей. Гэта форма працэсу.

Але на самай справе людзі павінны ведаць, што галоўнае, гэта тое, што хаваецца пад паверхняй, гэтай формай. Гэта змест кампаніі. А змест кампаніі характарызуецца некалькімі прынцыповымі рысамі, якія вызначаюць і хаду падзеяў цяперашнюю, і будуць вызначаць наш лёс. Таму, як мага больш пажадана, каб жыхары Беларусі, а тым больш беларусы ведалі, што ж на самой справе адбываецца.

А на самой справе адбываецца некалькі прынцыповых рэчаў, якія раней яшчэ не назіраліся: Першая рэч, заключаецца ў тым, што выбары нібы адбываюцца, але па сутнасці ніякія гэта не выбары. Ну што такое нармальныя выбары? Гэта калі людзі, якія прадстаўляюць інтарэсы пэўных сацыяльных групаў усяго спектру палітычных поглядаў, якія датычаць прышласці нашае дзяржавы. Хай сабе будуць нейкія скрайнія – лібералы, якія адстойваюць інтарэсы меншасцяў, правы чалавека (сярод гэтага „чалавека” не аказваецца аніводнага беларуса). Хай там будуць нармальныя лібералы, якія выступаюць пад сапраўднымі лозунгамі лібералізму: свабода асобы, свабода народам, хай там будуць нацыянальныя лібералы, якія заяўляюць, што правы беларускага народа, таксама лічацца, таксама істотныя, таксама маюць значэнне! Хай там будуць нейкія, беларускія дэмакраты, хай там будуць патрыёты – дзяржаўнікі. Хай там будуць прыхільнікі Расеі, але без уступлення ў Расею. І нават, хай тай там будуць тыя, што выступаюць за працяг гэтай палітыкі гібрыднага аншлюсу, які назіраецца. Але, калі гэтыя ўсе групы інтарэсаў прадстаўлены, пэўнымі асобамі, пэўнымі кандыдатамі, калі яны маюць роўныя магчымасці прадстаўляць свае пазіцыі перад беларускім грамадствам, а беларускі народ, потым выбірае: а што ж адпавядае іх пазіцыі ідэальнай будучыні, хаця бы больш-менш нармальнай, светлай прышласці беларускага народа! Вось такую сітуацыю мы можам назваць „нармальнымі выбарамі”. Яны такімі і павінны быць. Гэтага ж няма, вось гэтага ўсяго шырокага спектру. Хто хоча: 360 ці 180 градусаў хай сабе ўявіць такую дугу. А ёсць прадстаўнікі, яны папулярызуюцца, яны раскручваюцца, і падтрымліваюцца толькі аднаго кірунку. Гэта скрайне правыя радыкалы, якія па сутнасці, прадстаўляюць інтарэсы, на тэрыторыі Беларусі, расейскай імперскай бюракратыі, а ніяк не беларускага народа.

РР: Атрымоўваецца, што для беларускіх грамадзянаў выбараў няма?

Алесь Астроўскі: На самай справе гэта ўсё завецца: выбар без выбару. Гэта значыць, імітацыя выбараў. Па форме: „нібы выбары, а выбар без выбара”. Можа быць жорстка так, але вобразна, я вам скажу. Уявіце, прыходзіць да вашай хаты нейкі чалавек, і ні з таго, ні з сяго вам гаворыць: „Значыць, вы павінны альбо павесіцца, альбо застрэліцца. Выбірайце.”Ці можна назваць вось гэты выбар, які стаіць перад вамі: загубіць сябе рознымі варыянтамі – сапраўдным выбарам? Не, вядома! Першае, што нармальны чалавек мусіць сказаць, – ведаеш што, давай ідзі прэч! З гэтага бачым, што людзі не заўважаюць, пакуль, што мы жывем у такой сітуацыі. Нам далі толькі вузкую частку, скрайне правую гэтага спектра, які прадстаўлены Лукашэнкам, які даўні агент Масквы. Якога 26 гадоў таму Масква нам навязала. Выкарыстоўваючы PR-тэхналогіі, выкарыстоўваючы недасведчанасць, тады яшчэ постсавецкага грамадства. А цяпер нам прадстаўляецца тры кандыдаты, з той жа самай пазіцыяй. Якія прадстаўляюць інтарэс расейскай імперыякратыі, і якая наважылася завяршыць, хранічны аншлюс. Які называецца інтэграцыяй. Недарэчна абсалютна, і выбірайце. Але Цапкала, Бабарыка, і Ціханоўскі гэта ўсё – прадстаўнікі інтарэсаў усё той жа расейскай імперскай бюракратыі. Яны там вучыліся, яны там супрацоўнічаюць, яны адтуль прыехалі, яны атрымалі гіганцкую палітычную і фінансавую падтрымку. Яны, з пачатку асабліва, кампаніі, актыўна і вельмі часта прагаворваліся, што яны за інтэграцыю, што суверэнітэт – гэта лухта. Такім чынам мы бачым другі аспект дадзенай кампаніі. У гэтай сітуацыі, выбары без выбару, стратэгія Масквы заключаецца ў вельмі простым феномене: замяніць Лукашэнку-1 на Лукашэнку-2.

РР: Тут можна разглядаць гэты выбарчы працэс, у ключы таго, што вы назвалі, як „спецаперацыя Масквы”.

Алесь Астроўскі: Дакладна. Замест выбараў, па-сутнасці адбываецца спецаперацыя Масквы па замене Лукашэнкі -1 на Лукашэнку-2. Чаму? Таму, што Лукашэнка дваццаць пяць гадоў сваёй улады займаецца стварэннем саюзных дзяржаў, агульнай супрацьпаветранай прасторы, эканамічнай – разам з Расейскай імперыяй, дзе ніколі для простага чалавека ні шчасця, ні радасці, ні дабрабыту не будзе. Ён раптам зразумеў, што здаючы інтарэсы Беларусі – дайшоў да чырвонай рысы, ці да мяжы бездані. І, што калі ён зробіць чарговы крок, то ён проста страціць уладу. І ўсё на гэтым. І закончыць, як нейкі прэзідэнт-дзівак. Застанецца ў гісторыі, у якога былі гіганцкія магчымасці, зрабіць нешта добрае для сваёй дзяржавы, для свайго народа, а ён усё ўпусціў, усё – гэта. „Выкінуў кату пад хвост”. Усю далейшую гісторыю, колькі будзе трываць людская цывілізацыя, пальцам тыкаць і нагадваць не спыняцца, што быў такі дзівак Лукашэнка, з такім патэнцыялам магчымасцяў, а ён як поўны дурань усё гэта спусціў. І ён з пазіцыі расейскай імперскай бюракратыі стаў прафнепрыгодным. Таму ім трэба свежанькія людзі. Якія зробяць гэты крок. Якія завершаць гібрыдны аншлюс пад выглядам інтэграцыі. І вось людзі, які прыходзяць, па сваім псіхатыпе, па сваім статусе, якія ўзяліся ніадкуль. Без вядомых пазіцыяў, але з вядомымі падвязкамі, вядомымі расейскай падтрымкай. Па задуме крамлёўскіх стратэгаў яны павінны гэты крок зрабіць.

РР: І яны, на вашу думку гатовыя гэта зрабіць?

Алесь Астроўскі: Я займаюся грамадскай дзейнасцю і магу 100-адсоткава гарантаваць. Атрымалася, што беларускае грамадства, у сувязі з гэтымі першымі двума прынцыпамі – трапляе ў шызафрэнічны стан. Але, з аднаго боку, Лукашэнка нам надакучыў. Але, беларускія патрыёты ведаюць, колькі зла ён нарабіў . У той жа час, ён той чалавек, які ўжо не хоча рабіць гэты крок. Вы разумееце? І мы аказаліся ў сітуацыі: выбар паміж „кепскім” і „вельмі кепскім”. Што да мяне, то я на выбары не пайду. Мая рука не падымецца галасаваць за Лукашэнку, тым больш не буду галасаваць за гэтых „Лукашэнак -2”, і ні ў якім разе не павешу на сваё сумленне, штосьці, што я зрабіў для таго, каб знікла беларуская дзяржава, знікла будучыня нашага народа і нашчадкаў.

РР: Мы з вамі дайшлі да вельмі важнай тэмы, вонкавапалітычнага ўздзеяння на Беларусь. Калі мы казалі пра Расею, то давайце пагутарым пра Паўночна-Амерыканскія Штаты. Там таксама зараз забурэнні. І нам вядома, што крывое асвятленне канфлікту вакол афраамерыканца Флойда, таксама на рахунку сродкаў масавай інфармацыі.

Алесь АстроўскіВы падхапілі логіку, як бы я расказваў пра сітуацыю ў Беларусі ў сувязі з псеўда-выбарамі. Для многіх можа аказацца абсалютна дзіўная рэч. Абсалютная большасць так званых апазіцыйных сродкаў масавай інфармацыі, за выключэннем, вось „Беларускага Радыё Рацыя”; і радыё „Свабода”, і „Белсат”, і „Наша Ніва”, і „Беларускі партызан” яны ўсе працуюць на працяг стратэгіі Масквы. Яны, на сённяшнім этапе, крытыкуюць Лукашэнку, падтрымліваюць любыя лозунгі супраць Лукашэнкі: „Лукашэнка сыходзь”. Але ж, калі „Лукашэнка сыходзь” , а „хто прыходзь?” А „прыходзь”: Лукашэнка-2. Такім чынам, тыя апазіцыйныя СМІ, якія, здаецца, павінны працаваць супраць Лукашэнкі для таго, каб зрабіць тут дэмакратыю, на самай справе ўдзельнічаюць у сумесным праекце з расейскай імперыякратыяй па знішчэнні беларускай дзяржаўнасці. Ну а карані знайсці ўсяго гэтага вельмі проста. Трэба даведацца, хто фінансуе апазіцыйныя партыі, якія, як вы бачыце, у 2020-ым годзе – саступілі цалкам прадстаўнікам расейскай імперыі. У 2010-ым годзе было ўсё наадварот. І мы бачым, што тыя сілы, якія кіруюць так званай беларускай апазіцыяй, і так званымі беларускімі апазіцыйнымі СМІ, яны ўзгоднена дзейнічаюць разам з расейскай імперыякратыяй.

І вось высвятляецца, што гэта тыя сілы, якія дзейнічаюць аналагічна, супраць інтарэсаў карэнных народаў, у тым ліку ў інтарэсах белых народаў, у Еўропе. Тыя самыя сілы, якія арганізавалі „каронавірусны верхал”, і якія адначасна зарганізавалі забурэнні расавыя ў ЗША. З якімі зараз, дайшло да таго, што не толькі у ЗША, а гэтыя забурэнні расавыя перакінуліся ў Еўропу. І ўжо дашло да таго, што знішчаюць крамы ў Нямеччыне, прымушаюць высокапастаўленых асобаў Брытаніі станавіцца на калені перад „Флойдам”. Жывем у абсурдным, абсалютна перавернутым свеце. Перакулены дагары нагамі свет мы ў Беларусі назіраем. Ну гэта як бы працяг, глабальных падзеяў, знітаваных, калі браць вельмі сімвалічна, то з расколам паміж тымі, хто гуртуецца ў ЗША вакол рэспубліканскай партыі, і тымі, хто гуртуецца вакол так званай дэмакратычнай партыі.

Гутарка ў далучаным файле:

Гэтая сумесная палітыка накіравана на знішчэнне дзяржаўнасці Беларусі. „Адхіленне Лукашэнкі ад улады для іх, гэта толькі нагода. Ім патрэбная Беларусь, пазбаўленая беларусаў, як гаспадароў на сваёй уласнай зямлі і сваёй дзяржавы,” – мяркуе Астроўскі – „Госць Рацыі”.

Беларускае Радыё Рацыя