Алесь Астроўскі: Формы барацьбы з каронавірусам былі неэфектыўнымі



Грамадства ўсёй Еўропы павінна патрабаваць ад сваіх урадаў аб’яднання адмыслоўцаў у асяроддзі вірусалогіі, эпідэміялогіі і даць іх аб’яднанню „зялёнае святло”.

Толькі абмен інфармацыяй, правядзенне канферэнцыяў можа даць плён у адоленні пошасці каронавірусу ўсімі людзьмі планеты, – мяркуе прафесар Алесь Астроўскі, доктар медычных навук. На яго думку, праблема Ковід-19 – сістэмная.

– Памер гэтай другой хвалі па цяжкасці ў некаторых выпадках перавышае веснавую хвалю. Але звярніце ўвагу, чамусьці ніхто не збіраецца, не прапагандуе цяпер ізноў той жа самай бессэнсоўнай па сутнасці формы барацьбы з каронавіруснай інфекцыяй, якая практыкавалася вясной. Зразумеўшы, што гэта неэфектыўна. Як жа так, што ж вы людзей і тады не слухалі, якія гэта ведалі? А калі вы не слухаліся, то цяпер ужо паслухаліся. І чаму ж вы не прызнаеце, што правыя былі шведы і беларусы?

1 верасня афіцыйны прадстаўнік Арганізацыі аховы здароўся прызнаў, што з усіх еўрапейскіх краінаў, самая слушная прапанаваная стратэгія паводзінаў людзей і ўладаў падчас каронавіруснай інфекцыі была ў Швецыі. Не згадаўшы пра Беларусь.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня