Алесь Астроўскі: Каронавірус – гэта пандэмія страху
Нягледзячы на тое, што ў выніку каронавіруснай пандэміі шмат краінаў самаізалявалася, гэта можа аздаравіць свет, даць нацыянальным дзяржавам здаровы імпульс на развіццё ў будучыні. Прынамсі, шмат якім дзяржавам гэта дапаможа задумацца пра надзейнасць межаў.
Наддзяржаўныя ўтварэнні ў Еўропе, у свеце, у сувязі з гэтым, паказваюць няздольнасць эфектыўнага кіравання, кажа „Госць Рацыі” прафесар Алесь Астроўскі:
– Ужо можна спрагназаваць, што будзе значнае пагаршэнне матэрыяльнага становішча людзей, большасць людзей збяднеюць. Так неабходна тым, хто зараз кіруе светам, эканомікай, уласнікам грошай, але гэта будзе спісана на каронавірусную інфекцыю. Я лічу, што каронавірусная інфекцыя мела і пазітыўны эфект – людская цывілізацыя гэта вялікая шматроўневая сістэма, не можа існаваць, не будучы падзеленай на дыскрэтныя часткі.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
На думку прафесара, закрыццё межаў падчас пандэміі паміж краінамі Еўразвязу, ці Беларусі з краінамі-суседзямі – гэта пераход да больш стабільнага стану. Людзі салідарызуюцца, адчуваюць супольнасць інтарэсаў і каштоўнасцяў, калі грунтуюцца на ўласнай культуры і тэрыторыі.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня