Алесь Астроўскі: Пра каронавірус трэба збіраць аб’ектыўныя звесткі



З таго часу, як Беларусь увайшла ў актыўную фазу захворванняў каронавіруснай інфекцыяй, можна падвесці пэўныя вынікі ў эканамічнай, эпідэміялагічнай ды іншых сферах жыцця.

„Госць Рацыі” прафесар, доктар медычных навук Алесь Астроўскі лічыць, што парадак арганізацыі прафілактыкі ў Беларусі – рацыянальны і апраўданы:

– Не меншае значэнне, чым удар па эканоміцы вось гэтых жорсткіх каранцінных мераў, мелі наступствы звязаныя з уплывам на псіхіку людзей. Псіхолагі заўважылі рэзкі рост суіцыдаў, рэзкі рост сітуацый, калі ў сям’і пачынаюцца разводы, сваркі, сямейны гвалт. Тое, што не было фактычна ўлічана тымі, хто ўводзіў жорсткія каранцінныя меры. Як бы я не ставіўся да беларускіх уладаў, якія працягваюць этнацыдную палітыку, у аспекце паводзінаў з так званай пандэміяй каронавіруса, паводзілі сябе ўзорна паказальна, за выключэннем аднаго моманту.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Штодзённыя прафілактычныя захады накіраваныя на абарону ад каронавіруса, на думку прафесара, павінны даводзіцца насельніцтву праз тэлебачанне. На жаль, гэта не робіцца.

Беларускае Радыё Рацыя