Алесь Астроўскі: Цяжка зразумець, чаму ў розных краінах розная сітуацыя па каронавірусе
Як даведацца праўду пра пагрозу каронавірусу? Ад праўдзівай інфармацыі можна будаваць тактыку паводзінаў чалавека. Адзіным аб’ектыўным прыкладам цячэння хваробы, выкліканай заражэннем вірусам, – гэта вынікі працякання каранціну на лайнеры „Дыямантавая прынцэса”.
Кажа прафесар Алесь Астроўскі:
– Многія не заразяцца, гэта трэба не забываць. Вы будзеце ў асяроддзі, дзе ўсе чхаюць і кашляюць, а вы не заразіцеся. І доля такіх афіцыйна каля 30%. А па Diamond Princess, аказваецца, што 80% не заразіцца. То бок, заразнасць нізкая. Лятальнасць. З 700 чалавек, якія заразіліся, памерлі 3 чалавекі. Паводле апошніх дадзеных. То бок, лятальнасць складае менш чым палову адсотка.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
І гэта не 10%, не 11% смяротнасці ад каронавірусу, як падаюць з Італіі. Разам з тым Міністэрства аховы здароўя Нямеччыны паказвае, што колькасць лятальнага выніку сярод захварэўшых – каля 1%.
Кажа Алесь Астроўскі:
– І ўзнікае прынцыповае пытанне: дадзеныя па Італіі, дзе смяротнасць адзначаецца каля 11%, і дадзеныя Нямеччыны, дзе смяротнасць запісваецца менш аднаго адсотка, адрозніваюцца ў 12 разоў. Уражанне такое можа складацца, што ў 12 разоў горш працуе ахова здароўя ў Італіі. Але ў Італіі сярэдняя працягласць жыцця 83 гады, не меш чым у Нямеччыне, а гэта ключавы паказнік, што там ахова здароўя наладжана так як трэба. Значыць, штосьці тут, ужо відавочна, маніпуляцыі са статыстычнамі дадзенымі.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Па градыенту эпідэміялагічная сітуацыя ад Расеі праз Беларусь, на Захад – пагаршаецца. Гэта азначае, што ў Беларусі – не горшы стан па каронавірусе.
Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя
