Алесь Бяляцкі: Прэмія прыцягне ўвагу да беларускай літаратуры



Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

„Гэта новы важны этап для ўсёй беларускай літаратуры”, – так каментуе прысуджэнне нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлане Алексіевіч адзін з намінантаў на Нобелеўскую прэмію міра старшыня праваабарончага цэнтра „Вясна” Алесь Бяляцкі:

– Святлана Алексіевіч хоць і піша па-расейску, але лічыць сябе беларускай пісьменніцай, пэўныя матывы яе творчасці таксама прысвечаны Беларусі і беларускім падзеям. Гэта Нобелеўская прэмія, яна прыцягне ўвагу да беларускай літаратуры, увогуле да беларускай культуры, да стану беларускай мовы. Гэта ўвага будзе ўзнята на значна вышэйшы ўзровень, бо ўсё ж такі наданне Нобелеўскай прэміі – гэта сусветнае прызнанне літаратуры. Думаю, што ўся беларуская літаратура атрымае новы нейкі водгук, новую падсветку ад гэтай прэміі.

Паводле Алеся Бяляцкага адзначае важнасць таго, што Святлана Алексіевіч займае прынцыповую дэмакратычную пазіцыю і яе творы могуць паспрыяць таксама змене сітуацыі ў Беларусі. Заўтра ў Осла маюць быць абвешчаныя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міра сярод намінантаў старшыня праваабарончага цэнтра „Вясна” Алесь Бяляцкі ды першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя